Іслам у Фінляндыі
Ісла́м у Фінля́ндыі (фінск.: Islam suomessa, шведск.: Islam i Finland) — рэлігійны рух на тэрыторыі Фінляндыі, удзельнікі якога спавядаюць іслам як частку свайго светаўспрыняцця ці этнічнай ідэнтычнасці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі іслам на тэрыторыі Фінляндыі быў прадстаўлены выключна фінскімі татарамі, які належалі да гістарычных нацыянальных меншасцей. Фінскія татары прыбылі ў краіну ў якасці купцоў і салдат, якія адслужылі вызначаны ў Расійскай імперыі тэрмін ваеннай службы. Пазней да іх далучыліся члены сем’яў. З канца XX ст. колькасць мусульман у Фінляндыі вельмі ўзрасла з-за іміграцыі. Фінская ісламская асацыяцыя (фінск.: Suomen Islam-seurakunta) была заснавана ў 1925 годзе. На практыцы гэтае таварыства прымае ў свае рады толькі асоб татарскай меншасці (ці турэцкага паходжання). У 1960 годзе скончылася будаўніцтва будынка Татарскай мусульманскай абшчыны ў Хельсінкі, дзе маецца памяшканне мячэці, бібліятэка, навучальныя класы і адміністратыўныя офісы.[1]
Этнічныя групы мусульман у Фінляндыі
[правіць | правіць зыходнік]- Самалійцы (у 2009 — больш за 11 тысяч)
- Арабы (2600)
- Персы (1700)
- Туркі, у тым ліку татары (10000)
- Касавары (1000)
- Пакістанцы (400)
- Тайцы (40)
- Іншыя (500)
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з ацэнкамі, на 1999 год у краіне налічвалася каля 20 тысяч мусульман. У 2010 годзе іх колькасць перавысіла 55 тысяч. У Хельсінкі дзейнічае 10 мячэцяў, сярод якіх: татарская мячэць, пакістанская мячэць, турэцкая мячэць.
Мячэці ў Хельсінкі — гэта дастаткова вялікія малельныя залы, у большасці выпадкаў арандаваныя. Выключэннем з’яўляецца асобна стаячая мячэць у горадзе Ярвенпяа ў 40 км ад Хельсінкі. Гэтая мячэць была пабудавана ў 1944 годзе і доўгі час была самай паўночнай мячэццю ў свеце. У краіне дзейнічае Ісламская партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen islamilainen puople), адным з кіраўнікоў якой быў Абдула Тамі — фін, які прыняў іслам.
Рост колькасці мусульман у краіне прыводзіць да развіцця розных форм грамадскіх адносін, адпавядаючых ісламскім рэлігійным патрабаванням: у басейнах для мусульманак адводзяцца асобныя гадзіны, і яны прыходзяць плаваць у спецыяльных купальніках, якія закрываюць цела; у радзільных дамах па патрабаванню мусульманак ім прадастаўляюць урачоў-жанчын; адчыняюцца крамы, дзе прадаюцца мяса і іншыя прадукты «стандарту халяль».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Татары ў Фінляндыі(недаступная спасылка)
- Фінскі артыкул аб ісламе ў Фінляндыі(недаступная спасылка)
- Асобныя мячэці Фінляндыі (карта)(недаступная спасылка)